Сяргей Рыгоравіч Герасімец (, Кіеў — ) — украінскі, беларускі і расійскі футбаліст, нападнік; трэнер па футболе. Майстар спорту СССР (1986). Футбаліст года Беларусі (1993).
Біяграфія Нарадзіўся 13 кастрычніка 1965 года ў Кіеве. Пачынаў спартыўную кар'еру ў мясцовым «Дынама». Быў таксама гульцом данецкага «Шахцёра», мінскага «Дынама», «Зеніта», іншых клубаў. Завяршыў кар'еру футбаліста ў 2002 годзе ў беларускім клубе «Тарпеда-МАЗ». Далей працаваў трэнерам у дробных расійскіх футбольных клубах.
Пасля распаду СССР стаў гульцом зборнай Беларусі па футболе, правёў у складзе каманды 25 гульняў, у якіх забіў 7 мячоў. Асабліва запомніўся пераможны гол у гульні з Нідэрландамі ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы, забіты ў чэрвені 1995 годаНаша Ніва.
Памёр 26 верасня 2021 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург