Грайфсвальдскі ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Грайфсвальд.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1456 годзе, ён з’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы, у якім вучыліся ці працавалі пакаленні выдатных выпускнікоў і навукоўцаў. Будучы чацвёртым па старшынству ўніверсітэтам Германіі, ён пэўны час быў таксама найстарэйшым універсітэтам Швецыі (у 1648—1815 гады) і Прусіі (у 1815—1945 гады).
Прыкладна дзве траціны студэнтаў вучэльні з’яўляюцца замежнікамі і паходзяць з 90 краін па ўсім свеце.
З-за атмасферы маленькага горада, ярка выяўленай архітэктурнай прысутнасці ў ім вучэльні і вялікай колькасці студэнтаў на вуліцах Грайфсвальд жартам апісваюць як універсітэт з горадам, пабудаваным вакол яго.
Факультэты Мастацтва і гуманітарных навук Права і эканомікі Медыцыны Матэматыкі і прыродазнаўчых навук Тэалогіі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі