Князь Уладзімір Фёдаравіч Адоеўскі (30 ліпеня (11 жніўня) 1804 або 1 (13) жніўня 1804,  — 27 лютага (11 сакавіка) 1869, там жа) — рускі пісьменнік і мысліцель эпохі рамантызму, адзін з заснавальнікаў рускага музыказнаўства. У 1823—1825 гадах старшыня юнацкага таварыства любамудраў. Выдавец шэрагу часопісаў і альманахаў. З 1846 году — дырэктар Румянцаўскага музея. У сярэдзіне 1840-х гадоў перайшоў ад літаратурнай да грамадскай дзейнасці, атрымаў вядомасць як філантроп. Камергер (1836), гофмайстар і тайны саветнік (1858), сенатар (1861). Як пісьменнік і мысліцель князь Адоеўскі доўгі час знаходзіўся пад уплывам Гофмана і Ф. В. Шэлінга. Захапляўся акультнымі вучэннямі, за што атрымаў мянушку «рускага Фаўста». Вядомы як майстар фантастычнай рамантычнай аповесці, адным з першых у Расіі эксперыментаваў з жанрам утопіі («4338-ы год: Пецярбургскія лісты»), працягваў традыцыі асветніцкай сатыры.

Пры публікацыі твораў выкарыстаў больш за 20 псеўданімаў і криыптонімаў, баючыся «выпусціць» імя княскага роду.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Філосафы Расійскай імперыі Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Катэгорыя:Выдаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэдактары Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года Катэгорыя:Члены Маскоўскага Англійскага клуба да 1917 года Катэгорыя:Акультысты Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі Катэгорыя:Сенатары Расійскай імперыі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Цэнзары Расійскай імперыі