Джон Амас «Джэк» Шы (; , Лэйк-Плэсід — , Лэйк-Плэсід) — амерыканскі канькабежац, двухразовы алімпійскі чэмпіён 1932 года.

У 1930 годзе Джэк Шы быў чэмпіёнам ЗША, а ў 1929 годзе — чэмпіёнам Паўночнай Амерыкі.

На Зімовых Алімпійскіх гульнях 1932 года ў Лэйк-Плэсідзе Джэк Шы стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы залатыя медалі на дыстанцыях 500 і 1500 метраў. Джэк Шы стаў першым амерыканцам, які выйграў два залатыя алімпійскія медалі на адной Алімпіядзе. Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды Джэк Шы прамаўляў Алімпійскую клятву.

Джэк Шы быў яўрэем, і па радзе аднаго равіна адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1936 года ў фашысцкай Германіі.

Джэк Шы ўваходзіў у камітэт па арганізацыі зімовых Алімпійскіх гульняў 1980 года ў сваім родным горадзе — Лэйк-Плэсідзе.

Катэгорыя:Канькабежцы ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1932 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1932 года Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах