Енс Вайсфлог (; нар. , Штайнхайдэль-Эрлабрун, Саксонія, ГДР) — нямецкі скакун з трампліна.

3-разовы алімпійскі чэмпіён (1984 — у скачках з малога трампліна, 1994 — у скачках з вялікага трампліна і ў камандзе), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1984 г. у скачках з вялікага трампліна, 2-разовы чэмпіён свету ў скачках са сярэдняга трампліна (1985, 1989), 4-кратны пераможца «Турнэ чатырох трамплінаў» (1984, 1985, 1991, 1996). Ён стаў першым лыжнікам, які перамог на пераднавагоднім турнэ 4 разы. 33 разы перамог на этапах Кубка свету па скачках з трампліна. Больш перамог маюць толькі Янэ Аханен (36), Адам Малыш (39), Грэгар Шлірэнцаўэр (50) і Маці Нюкянен (46).

Катэгорыя:Скакуны на лыжах з трампліна ГДР Катэгорыя:Скакуны на лыжах з трампліна Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ГДР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па скачках з трампліна Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 1984 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Пераможцы Хольменколена