Веймарскі ўніверсітэт «Bauhaus» () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Веймар.
Агульная характарыстыка Універсітэт спецыялізуецца ў мастацкай і тэхнічнай сферах. Заснаваная ў 1860 годзе як Саксонская мастацкая школа, установа атрымала статус ВНУ 3 чэрвеня 1910 года. У 1919 годзе вучэльня была перайменаваная ў «Bauhaus» (літаральна з нямецкай «Будуем дом») яе новым дырэктарам Вальтэрам Гропіусам, а сваю цяперашнюю назву яна атрымала ў 1996 годзе. У 2019 годзе ўніверсітэт адзначыў стагоддзе з дня заснавання «Bauhaus» разам з партнёрамі па ўсім свеце.
Школа «Bauhaus» праславілася сваім падыходам да дызайну, які спрабаваў аб'яднаць прынцыпы масавай вытворчасці з індывідуальным мастацкім бачаннем і імкнуўся спалучаць эстэтыку з паўсядзённым функцыяй. Стыль «Bauhaus» пазней стаў адной з самых уплывовых плыняў у сучасным дызайне, мадэрнісцкай архітэктуры і мастацтве, дызайне і архітэктурнай адукацыі. Рух «Bauhaus» аказаў глыбокі ўплыў на развіццё еўрапейскага мастацтва, архітэктуры, графічнага дызайну, дызайну інтэр'еру, прамысловага дызайну і друку. У лік супрацоўнікаў «Bauhaus» ў розны час уваходзілі такія выбітныя мастакі, як Паўль Клее, Васіль Кандзінскі і Ласла Мохай-Надзь.
Факультэты Архітэктуры і урбаністыкі Будаўнічай інжынерыі Мастацтваў і дызайну Медыяў
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі