Ійва Хенрык Нісканен (; нар. , ) — фінскі лыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён: у камандным спрынце (2014), лыжных гонках на 50 км (2018) і лыжных гонках на 15 км у класічным стылі (2022). Брат лыжніцы Керту Нісканен.
На зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы перамог у камандным спрынце класічным стылем (разам з Самі Яўхаярві). На цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы быў сцяганосцам зборнай Фінляндыі.
13 студзеня 2015 года ў Хельсінкі на штогадовым мерапрыемстве Suomen Urheilugaala разам з Самі Яўхаярві абвешчаны спартсменам 2014 года.
У лютым 2017 года на чэмпіянаце свету па лыжных відах спорту ў Лахты заваяваў бронзавы медаль у камандным спрынце, а 1 сакавіка заваяваў залаты медаль у гонцы на 15 км з паасобнага старту класічным стылем, паказаўшы найлепшы час у 36:44,0.
18 студзеня 2018 года абвешчаны спартсменам 2017 года ў сувязі з залатым медалём у індывідуальнай гонцы на 15 км на чэмпіянаце свету па лыжных відах спорту ў Лахты. На гэтых жа спаборніцтвах ён зарабіў бронзу ў камандным спрынце з Самі Яўхаярві.
На зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі 24 лютага 2018 года Нісканен перамог у лыжных гонках на 50 км класічным стылем, заваяваўшы на гэтай Алімпіядзе першы (і, як пазней аказалася, адзіны) залаты медаль сярод фінскіх спартсменаў. У студзені 2019 года ўжо ў трэці раз у сваёй кар’еры быў абраны спартсменам года ў Фінляндыі.
У 2022 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне заваяваў адразу 3 медалі — стаў бронзавым прызёрам у скіятлоне 15+15 км, перамог у лыжных гонках на 15 км у класічным стылі, стаў сярэбраныя прызёрам у камандным спрынце.
Катэгорыя:Лыжнікі Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках