Падве́й похвенны (Eriophorum vaginatum) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы шматлікія, тонкабаразнаватыя. Лісце вузкае, жалабата-трохграннае, па краях з дробнымі шыпікамі; прыкаранёвае і ніжняе сцябловае з ніткападобнай пласцінкай і чырванаватымі валакністымі похвамі, сцябловае з уздутымі похвамі. Каласкі адзіночныя, шырокаяйцападобныя. Арэшкі бура-шэрыя.
Пашырэнне Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. Расце на сфагнавых, асакова-сфагнавых балотах, у забалочаных лясах, па берагах зарастаючых азёр. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф. Цвіце ў красавіку—маі.
Торфаўтваральнік, асноўны кампанент падвейнага вярховага торфу.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы