Канстытуцыйная камісія створана Указам Прэзідэнта № 105 ад 15 сакавіка 2021 г. «Аб Канстытуцыйнай камісіі»Аб Канстытуцыйнай камісіі. Указ № 105 ад 15 сакавіка 2021 г.. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу.
Створанай Канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна была прадставіць Прэзідэнту Беларусі прапановы па змяненні Асноўнага Закона краіны для далейшага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум.
Склад У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб’яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
Кіруе работай камісіі Старшыня Канстытуцыйнага Суда заслужаны юрыст Беларусі Пётр Міклашэвіч. Яго намеснікі на пасадзе старшыні камісіі — старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава.
Алег Румо, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; Таццяна Рунец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; Сяргей Сівец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; Святлана Любецкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Ігар Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Валянцін Семяняка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Андрэй Бугроў, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў; Алег Буевіч, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў; Віктар Замосцік, старшыня Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў; Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў; Наталля Якубіцкая, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Уладзімір Басько, генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк»; Сяргей Дубкоў, старшыня праўлення ЗАТ «БСБ Банк» кандыдат эканамічных навук; Валерый Іванковіч, генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ»; Мікалай Мартынаў, гендырэктар ТАА «Кіруючая кампанія холдынга Беларуская гарбарна-абутковая кампанія „Марко“», заслужаны работнік прамысловасці Беларусі; Мікалай Радаман, старшыня праўлення СВК «Агракамбінат Сноў», заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі; Алена Богдан, старшыня Беларускага саюза жанчын; Юрый Васкрасенскі, дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл»; Ягор Макарэвіч, старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе; Валерый Міцкевіч, намеснік старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў; Аляксей Сокал, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі; Аляксандр Шпакоўскі, дырэктар інфармацыйна-асветнай установы «Актуальная канцэпцыя»; Рыгор Васілевіч, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Беларусі; Бажэна Ярэміч, выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; Наталля Карповіч, намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда, доктар юрыдычных навук; Таццяна Маслоўская, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук; Арцём Пухаў, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук; Кацярына Рэчыц, галоўны саветнік аддзела эканамічнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук; Алена Сямашка, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук; Кацярына Дулава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, доктар мастацтвазнаўства; Аляксандр Яфрэмаў, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра», народны артыст Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі; Аляксей Талай, майстар спорту, член нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце; Наталля Цылінская, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, заслужаны майстар спорту.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)