Альме́неўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Альменева.

Геаграфія Альменеўскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Сафакулеўскім, Шчучанскім, Шуміхінскім, Мішкінскім, Куртамышскім і Цалінным раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2486 км².

Гісторыя Ічкінскія татары, якія цяпер насяляюць гэты і суседнія раёны, перасяліліся на заўральскія землі пасля падзення Казанскага ханства. У 1556 годзе яны спыніліся ля прытока ракі Ісець. Паводле падання, татары шукалі зручнае для жыцця месца з добрай пітной вадой.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 9233 чалавекі. Сярод нацыянальнасцей у раёне жывуць рускія, башкіры і татары.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці