Ігнацы Хамінскі (; пам. пасля 1812)  — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў 1729 годзе ў сям’і Гілярыя Канстанцінавіча Хамінскага (каля 1690 — снежань 1758), харунжага ашмянскага, старосты пагервянскага, уладальніка маёнткаў Гаўе, Верхняе і Рускае Сяло, і Ганны з Копцяў (каля 1700—1800, Рускае Сяло Дзісненскага павета), дачкі Міхала Копаця, старосты ашмянскага і пісара вялікага літоўскага.

Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (1781), суддзя Ашмянскага земскага суда (1788), удзельнік Вялікага Сойма (1788—1792).

Уладальнік маёнткаў Гаўе, Рускае Сяло і Нарбутоўшчына.

Узнагароды Кавалер Ордэна Св. Станіслава.

Сям’я У шлюбе з Людвікай з Дамброўскай.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага