Андрэ́й Іва́навіч Су́здальцаў (; нар. 22 снежня 1960http://news.yandex.ru/people/suzdal1tsev_andrej.html , Уладзівасток, РСФСР, СССР) — расійскі палітолаг, папулярны палітычны каментатар па беларускай тэматыцы.
Нарадзіўся ва Уладзівастоку, скончыў гістарычны факультэт мясцовага Далёкаўсходняга дзяржаўнага ўніверсітэта.
У пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыіhttps://web.archive.org/web/20090604215806/http://www.charter97.org/bel/news/2006/03/23/suz. У 2006 годзе пазбаўлены віду на жыхарства і высланы з Беларусі. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь»https://web.archive.org/web/20110224211855/http://charter97.org/bel/news/2006/04/06/suz.
Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі. Рэгулярна публікуе аналітычныя артыкулы на сваім сайце politoboz.org і выступае з каментарамі ў расійскіх СМІ.
У студзені 2024 года Telegram-канал Суздальцава быў абвешчаны экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі. За стварэнне такога фарміравання і членства ў ім прадугледжана крымінальная адказнасць. Раней у 2023 годзе канал дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаўТелеграм-канал и страницы в соцсетях признаны экстремистскими по заявлению Барановичской межрайонной прокуратуры.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітолагі Расіі