Monolith Films — польская вытворча-дыстрыб’ютарская кампанія. Заснавана ў 1998 годзе. Станам на 2021 год, афіцыйны польскі дыстрыб’ютар фільмаў кампаній DreamWorks SKG, Lions Gate Entertainment, Summit Entertainment, STX і Ghibli, а ў мінулым, сярод іншых, 20th Century Fox, Sony Pictures, Metro-Goldwyn-Mayer, Warner Bros. і Buena VistaРаздзел «O nas» на афіцыйным сайце кампаніі..
Кампанія мае падраздзяленні: Monolith Video (распаўсюджванне DVD/Blu-ray), Cineman (паслуга VOD) і Victonex, якое кіруе Kino Atlantic у Варшаве, а раней таксама Monolith Plus, якое спецыялізуецца на распаўсюдзе мастацкага кіно. З верасня 2013 года Monolith рэалізуе праграму «Kino Klasa», скіраваную на папулярызацыю кінакультуры сярод наймаладзейшых палякаў, у межах праекта арганізуе паказы фільмаў для настаўнікаў і стварае навучальныя матэрыялы, звязаныя з выбранымі фільмаміАфіцыйны сайт праекта «Kino Klasa».Projekt edukacyjny «Kino Klasa»..
Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі
Катэгорыя:Кінакампаніі Польшчы