Высачанская лёнапрадзільная фабрыка — прадпрыемства, якое дзейнічала на Беларусі ў 1902—1941 гадах у в. Высачаны Аршанскага павета (цяпер вёска ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці).

Вырабляла часаны лён, пражу, пакулле, панчохі, шкарпэткі. Мела лакамабілі (2 у 1908), вадзяныя рухавікі (4 у 1910). У 1913 годзе працавалі 594 рабочыя, было 6 тыс. прадзільных верацён. У савецкі час рэканструявана. У Вялікую Айчынную вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Мелекес Ульянаўскай вобласці РСФСР, карпусы фабрыкі ўзарваны.

Літаратура

Катэгорыя:Высачаны (Лёзненскі раён) Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Віцебскай вобласці Катэгорыя:1902 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1902 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе