Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў (; нар. , Бярдзічаў, Жытомірская вобласць, УССР, СССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 29 жніўня 2019 года па 7 кастрычніка 2021 года. Народны дэпутат Украіны ІХ склікання. Член Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Старшыня палітычнай партыі «Слуга народа» з 27 мая па 10 лістапада 2019 года.
Падчас абрання спікерам парламента атрымаў найбольшую за ўвесь час існавання Вярхоўнай Рады Украіны падтрымку народных дэпутатаў: за яго кандыдатуру прагаласавалі 382 парламентарыя. Сышоў у адстаўку 7 кастрычніка 2021 года.
Сям’я Жанаты. Двое дзяцей.
Бацька — Аляксандр Разумкоў, былы першы памочнік Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. З 1997 па 1999 год быў намеснікам Сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Маці — Наталля Кудра, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра рускай драмы імя Лесі Украінкі, Народная артыстка Украіны.
Спасылкі
Довідка: Разумков Дмитро Олександрович Блог на Украинской правде Дмитрий Разумков: «Общество у нас не идеальное и Рада — также» ВЕСЦІ (10 снежня 2020).
Катэгорыя:Члены Партыі рэгіёнаў Украіны Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены партыі «Слуга народа» Катэгорыя:Палітолагі Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Катэгорыя:Члены СНБА Украіны