Аляксей Васілевіч Квасаў (; 1718 — 8 лютага 1777) — рускі архітэктар, малодшы брат Андрэя Квасава.
Біяграфія З 1763 года — кіраўнік архітэктурнай часткі Камісіі па каменным будаўніцтве Санкт-Пецярбурга і Масквы. Падчас гарадской рэформы Кацярыны II кіраваў складаннем генеральных планаў забудовы Адміралцейскай стараны Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада, Цверы, Яраслаўля, Казані, Харкава, якія вылучаюцца выразнасцю горадабудаўнічых канцэпцый ў духу класіцызму. Укладальнік «узорных» праектаў, па якіх ажыццяўлялася забудова рускай правінцыі ў перыяд ранняга класіцызму.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Цверы Катэгорыя:Архітэктары Казані Катэгорыя:Архітэктары Ніжняга Ноўгарада Катэгорыя:Архітэктары Харкава Катэгорыя:Архітэктары Яраслаўля