Мары́я Пейчы́навіч-Бу́рыч (; нар. 9 красавіка 1963, Мостар, Боснія і Герцагавіна) — харвацкі палітык, эканаміст, колішні дэпутат парламента, член кансерватыўнай партыі ХДС. Віцэ-прэм’ер у правацэнтрысцкім урадзе Андрая Пленкавіча, дзе з 19 чэрвеня 2017 да 19 ліпеня 2019 года была міністрам замежных і еўрапейскіх спраў. Генеральны сакратар Савета Еўропы з 18 верасня 2019 года.

Біяграфія У 1980—1985 гадах вучылася на эканамічным факультэце Заграбскага ўніверсітэта. У 1994 годзе атрымала ступень магістра ў Еўрапейскім калегіуме.

Спачатку працавала на айчынных знешнегандлёвых прадпрыемствах, пазней займала кіруючыя пасады ў харвацкіх арганізацыях, якія займаюцца пытаннямі еўрапейскай інтэграцыі. У 1997—2000 гадах была дырэктарам у фармацэўтычнай кампаніі «Pliva». У 2000 годзе стала памочнікам міністра па справах еўрапейскай інтэграцыі. У 2004—2005 гг. была дзяржаўным сакратаром у ведамстве па еўрапейскай інтэграцыі, а затым да 2008 г. — у Міністэрстве замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі. Адначасова ўваходзіла ў склад груп, якія вялі перамовы аб умовах уступлення Харватыі ў Еўрасаюз.

Уступіўшы ў Харвацкі дэмакратычны саюз, па спісе гэтай партыі з 2008 па 2011 год была дэпутатам харвацкага парламента. У 2012—2013 гадах чытала лекцыі на тэму Лісабонскага пагаднення на семінарах Дзяржаўнай школы дзяржаўнага кіравання Харватыі. Некалькі гадоў займалася кансалтынгавай і выкладчыцкай дзейнасцю. У прыватнасці, была прыватным кансультантам па пытаннях праектаў ЕС, Праграмы развіцця ААН і ўзаемнага фінансавання такіх праектаў у краінах-кандыдатах і патэнцыйных кандыдатах на ўступленне ў ЕС, а таксама ў дзяржавах-суседках Еўарпейскага Саюза. Таксама давала кансультацыі па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі ўраду Сербіі. У 2016 годзе вярнулася на дзяржаўную службу, заняўшы пасаду дзяржсакратара ў Міністерстве замежных і еўрапейскіх спраў.

Калі Давар Іва Штыр падаў у адстаўку, Андрай Пленкавіч прызначыў яе міністрам замежных і еўрапейскіх спраў. 19 чэрвеня 2017 года Марыя Пейчынавіч-Бурыч уступіла на пасаду намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных і еўрапейскіх спраў ва ўрадзе Андрая Пленкавіча.

Актыўна валодае англійскай, французскай і іспанскай мовамі і пасіўна — нямецкайMvep.hr — афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Харватыі. .

23 жніўня 2021 года прадстаўляла Савет Еўропы на Крымскай платформе.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Харватыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Харватыі Катэгорыя:Эканамісты Харватыі Катэгорыя:Дэпутаты Харватыі