Аляксандр Шаленберг (; нар. 20 чэрвеня 1969, Берн, Швейцарыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністр замежных спраў Аўстрыі з 6 снежня 2021 года. Федэральны канцлер Аўстрыі з 11 кастрычніка 2021 года па 6 снежня 2021 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Берне ў Швейцарыі. Сын аўстрыйскага пасла, рос у Індыі, Іспаніі і Францыі. З 1989 да 1994 года вывучаў права ў Венскім універсітэце і Універсітэце Пантэон-Асас. Пасля яго заканчэння ён працягнуў навучанне ў Еўрапейскім калегіуме, дзе вучыўся да 1995 года.
Кар’ера У 1997 годзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве замежных спраў Аўстрыі.
3 чэрвеня 2019 года змяніў Карын Кнайсль на пасадзе міністра замежных спраў Аўстрыі ў тэхнакратычным кабінеце Брыгітэ Бірляйн. Ён захаваў сваю пасаду ў другім кабінеце Себасцьяна Курца, які быў прыведзены да прысягі 7 студзеня 2020 года, куды яго вылучыла АНП.
Канцлер Пасля таго, як Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц падаў у адстаўку і прапанаваў Шаленберга як новага канцлера Аўстрыі, 10 кастрычніка прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен абвясціў, што 11 кастрычніка Аляксандр Шаленберг складзе прысягу. Займаў пасаду з 11 кастрычніка да 6 снежня 2021 года. 6 снежня 2021 года зноў заняў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Карла Нехамера.
Спасылкі Афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Аўстрыі
Катэгорыя:Дыпламаты Аўстрыі