Бара́нь, Халастоўка — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Адрова (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 12,6 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,3 ‰. Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Лісуны. На ўсім працягу каналізавана.
На рацэ Гарады: Барань.
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
Катэгорыя:Прытокі Адрова Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна