Норберт Вальтэр-Бор’янс (; нар. 17 верасня 1952, Крэфельд) — нямецкі эканаміст і палітык, сустаршыня СДПГ (2019—2021).

Біяграфія Нарадзіўся 17 верасня 1952 года ў Крэфельдзе (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), сын цесляра і краўчыхі. У 1978 годзе скончыў Бонскі ўніверсітэт, дзе вывучаў эканоміку, у 1982 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на факультэце эканамічных і грамадскіх навук Кёльнскага ўніверсітэта. У 1978—1980 гадах працаваў у Дзюсельдорфе на прадпрыемстве хімічнай кампаніі Henkel, у 1982—1984 гадах — у Кёльнскім універсітэце. Імя пры нараджэнні — Норберт Вальтэр, у 1986 годзе дадаў да яго прозвішча жонкі, пасля чаго за ім зацвердзілася мянушка NoWaBo.

У 1982 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі.

Пачынаў палітычную кар’еру ў 1980-я гады ў камандзе тагачаснага прэм’ер-міністра зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Ёханеса Рау. Займаў пасаду статс-сакратара ў Саары, а таксама па эканоміцы і гарадскога скарбніка ў Кёльне. У 2010—2017 гадах з’яўляўся міністрам фінансаў Паўночнага Рэйна-Вестфаліі.

6 снежня 2019 года на з’ездзе СДПГ у Берліне атрымаў каля 90 % галасоў дэлегатаў і разам з Саскіяй Эскен заняў пасаду сустаршыні СДПГ. У першым туры галасавання ім супрацьстаялі дзеючы міністр фінансаў Германіі Олаф Шольц і брандэнбургскі зямельны палітык , і тандэм Вальтэр-Бор’янс — Эскен пабудаваў кампанію на крытыцы ўдзелу СДПГ у кааліцыйным урадзе Ангелы Меркель.

Спасылкі

Катэгорыя:Эканамісты Германіі Катэгорыя:Палітыкі Германіі Катэгорыя:Старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі