Вольга Чайчыц — беларуская журналістка, аўтарка рэпартажаў на сацыяльныя тэмы для тэлеканала «Белсат».

Біяграфія Пачала займацца журналістыкай у 2008 годзеВольга Чайчыц: Журналістка «Белсата» — Белсат, афіцыйны сайт.

Неаднаразова была затрыманая і аштрафаваная падчас выканання журналісцкай працы, у тым ліку за працу без акрэдытацыіЗа работу без аккредитации судом оштрафованы четверо журналистов «Белсата»[За працу без акрэдытацыі судом аштрафаваныя чацвёра журналістаў «Белсата»] — tut.by, 30 кастрычніка 2017Карэспандэнт «Белсата» Вольга Чайчыц атрымала чарговы штраф у 1.225 рублёў — БелаПАН, 05.09.2018Затрыманая журналістка Вольга Чайчыц — Праваабарончы цэнтр «Вясна», афіцыйны сайтЯк у Беларусі затрымліваюць журналістаў — Павел Свярдлоў, Еўрапейскае радыё для Беларусі, 20 сакавіка 2017.

Агулам за 2018 год супраць В. Чайчыц было распачата 11 адміністрацыйных спраў, якія скончыліся буйнымі штрафамі. За 2017 г. Чайчыц была аштрафавана 14 разоў, за 2016 — 7 разоўВольга Чайчыц — рэкардсменка па штрафах за сваю працу — Радыё Рацыя, студзень 2019 г. (Перадрук на партале «Хартыя’97» ад 28 студзеня 2019 г.).

У студзені 2018 г. атрымала Прэмію імя Віктара Івашкевіча ад партала Хартыя'97Вольга Чайчыц атрымала прэмію імя Віктара Івашкевіча — Белсат, 16 сакавіка 2018 г.. У снежні 2018 г. атрымала прэмію «Белсата» як «тэлевізійная асоба года»Вольга Чайчыц — тэлевізійная асоба года. Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Белсата» за 2018 год — Белсат, 10.12.2018.

У 2020 годзе разам з мужам, аператарам Андрусём Козелам папрасіла палітычнага прытулку ў ЗШАЖурналістка «Белсата» Вольга Чайчыц і аператар Андрусь Козел папрасілі палітычны прытулак у ЗША — Беларуская асацыяцыя журналістаў, афіцыйны сайт«Рэальна баяліся за дзяцей». Былыя журналісты тэлеканала «Белсат» папрасілі палітычнага прытулку ў ЗША — Радыё Свабода, 24 красавіка 2020.

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Белсата Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі