Алег Аляксандравіч Цывінскі (, нар. ) — беларускі эканаміст, прафесар Ельскага ўніверсітэта ў ЗША.
Нарадзіўся ў Віцебску, скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт (1998). З 1998 у ЗША, скончыў дактарантуру ў штаце Мінесота. Працаваў у Каліфарнійскім і Гарвардскім універсітэтах. У 2008 Цывінскі стаў адным з найбольш маладых прафесараў прэстыжнага Ельскага ўніверсітэта за ўсю яго гісторыю.
Алег Цывінскі займаецца даследаваннямі ў галіне макраэканомікі, палітычнай эканомікі, фінансаў.
На Давоскім эканамічным форуме ў 2009 годзе стаў першым беларусам, які ўвайшоў у лік «маладых глабальных лідараў».
Спасылкі Інтэрв’ю для naviny.by Старонка на сайце Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі