Бельская, Бяльчанка — рака ў Беларусі, Лепельскім і Ушацкім раёнах Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня ракі 9 км. Пачынаецца каля вёскі Ладасна Лепельскага раёна, упадае ў возера Чорная Урада з паўднёвага захаду. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Левы прыток Бельскай — рака Ладасна.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзівы