Беліча́нка — рака ў Веткаўскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уза (басейн Дняпра). Трансфармавана на ўсім працягу (26,3 км) ад вытоку да вусця ў 1970 годзе.

Гідраграфія Даўжыня ракі 30 км (22,5 км, 20 км з іх у Гомельскім раёнеОбщая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ). Пачынаецца за 1,3 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Данілавічы Веткаўскага раёна (за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Першамайскі). Вусце за 1 км на ўсход ад аграгарадка Цярэнічы Гомельскага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі. У абалоне меліярацыйныя каналы. Сажалкі ў абалоне на поўдні ад рабочага пасёлка Бальшавік і на правым беразе каля вусця.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Веткаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна Катэгорыя:Басейн Узы