Бернікі — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Крапіўніца (басейн Віслы). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Янаўшчына, вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Стасюцічы. Амаль на ўсім працягу каналізаваная, за выключэннем лясной дзялянкі (900 м) за 1 км на паўночны захад ад вёскі Бернікі.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Віслы Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна