Ботча, Кечкаўка — рака ў Беларусі, у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 138 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Лазовае, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Вязычын. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Ад вытоку 6,7 км рэчышча каналізаванае. У басейне ракі 28 км адкрытай меліярацыйнай сеткі.
Каля аграгарадка Вязаўніца на рацэ вадасховішча.
Уздоўж ракі населеныя пункты Бозак, Вязаўніца, Малінаўка, Рафалін, Вязычын.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны)