Бро́жа, Продзвінка, Брожка — рака ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 28 км. Плошча вадазбору 390 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца паміж вёскамі Мачулкі і Мартынаўка, вусце за 1,5 км на ўсход ад вёскі Продзвіна. У высокай плыні 10 км рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака без назвы, якая ўпадае ў Брожу справа каля вёскі Глебава Рудня.
Каля ракі вёскі Ласі, Брожа, Глебава Рудня, Продзвіна, пасёлак Брожа.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области. Описание истоков рек в Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Бабруйскага раёна