Буклінка — рака ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзітва (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 8 км. Пачынаецца за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Баяры, упадае ў Дзітву на ўсходзе ад вёскі Ажэлішкі ў забалочанай мясціне. На працягу 3 км ад вытоку каналізаваная. Каля вёскі Пяткаўшчына створаныя рыбагаспадарчыя сажалкі (агульнай плошчай 1,45 км²).

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Воранаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзітвы