Бурчак — рака ў Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Верацёйка (басейн Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Навасады Ваўкавыскага раёна, упадае ў Верацёйку на паўднёвым захадзе ад вёскі Кулёўшчына Мастоўскага раёна. Абалона балоцістая, у яе верхняй і сярэдняй частках здабываецца торф. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Нёмана)