Бы́страя — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Уса (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Кляцішча Стаўбцоўскага раёна ў лясным урочышчы Крывуха, цячэ праз лес. Абалона на ўсім працягу забалочаная, у сярэдняй плыні меліяраваная. Упадае ва Усу (у нізоўі называецца Шубіна-Нёманскі канал) за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Галандэрня.
Літаратура
Спасылкі Рака Быстрая (басейн ракі Нёман)
Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Прытокі Усы (прыток Нёмана)