Бы́страя — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 688 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Асноўныя прытокі Праваруч: Дняпрэц, Лебядзёўка, Каліноўка (рака), Жалезня Леваруч: Рамясцвянка, Карчаваха
Агульныя звесткі Пачынаецца каля мяжы з Расіяй, за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая Горацкага раёна, вусце каля гарадскога пасёлка Дрыбін. Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскім узвышшы.
Даліна трапецападобная, шырынёй 0,8—1 км. Абалона месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,25 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў. Каналізавана 6 км рэчышча ў высокай плыні. Каля арграгарадка Горы на рацэ вадасховішча Горы — С. 367..
Гідранімія Рака названая паводле характару плыні: славянскае «bystry» — хуткі.
Літаратура
Шаруха Т. М. Гідранімія Магілёўшчыны // Магілёўскі мерадыян: Нататкі магілёўскага аддзела беларускага геаграфічнага таварыства. Т. 1. Вып. 2. — Магілёў, 2001. — С. 86—100.
Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Проні Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна