Будаве́сць — рака ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі складае 23 кіламетра. Плошча вадазбору 284 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лоўжа (у высокай плыні рака называецца Будавіца) і цячэ па ўсходняй ускраіне Полацкай нізіны. Працякае праз возера Доўгае. Упадае ў Обаль каля вёскі Плігаўкі 2. Асноўныя прытокі — Чарніца (правы) і Баброўка (левы). Рэчышча ад вытоку на працягу 19 км каналізаванае.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Малое, Вялікае, Сасноўскае, Латкоўскае, Чорнае Балота і іншыя.

Літаратура

Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Обалі