Карл I Анжуйскі (;  — , ) — заснавальнік Анжу-Сіцылійскага дома, кароль Сіцыліі ў 1266—1282, Неапаля з 1266, граф Анжу і Мэна з 1246, Граф Праванса і Форкальк'ера з 1246, тытулярны кароль Іерусаліма з 1277, кароль Албаніі з 1272, князь Ахейскі з 1278.

Нараджэнне і юнацкія гады thumb|left|128px|Герб Карла I Анжуйскага з 1246 года Карл I Анжуйскі быў самым малодшым сынам караля Францыі Людовіка VIII і Бланкі Кастыльскай. Нарадзіўся ён праз некалькі месяцаў пасля смерці бацькі С. Рансимен, стар.93. У адных крыніцах пазначаны год яго нараджэння 1226, у іншых — 1227. Людовік VIII памёр 8 лістапада 1226 года, так што Карл ніяк не мог нарадзіцца ў 1226 г. Блытаніна з гадамі звязана з тым, што ў сярэдневяковай Францыі змена аднаго каляндарнага года іншым адбывалася на Вялікдзень.. Яго маці, Бланка, стала рэгенткай каралеўства пры малалетнім каралі Людовіку IX. Дзяцінства Карла прыйшлося на той час, калі Бланка была вымушана падпарадкоўваць сваёй волі непакорлівую французскую знаць. У яе практычна не было часу займацца дзецьмі, у выніку чаго Карл з юных гадоў прывык спадзявацца толькі на сябе. Ён быў чалавекам высокага росту, моцнага целаскладу, з цёмна-аліўкавай скурай і меў царственны выгляд. Ён атрымаў добрую адукацыю, паважаў паэзію і мастацтва. Пры гэтым ён, як і яго старэйшы брат, быў набажны. Ён быў храбрым рыцарам, адрозніваўся разважлівасцю, стрыманасцю, цвёрдасць, праніклівасцю. Але разам з гэтым быў уладалюбівы, прагны і жорсткі.

Карл Анжуйскі ў Францыі

Граф Анжу, Мена і Праванса thumb|left|128px| Герб Карла I Анжуйскага да 1246 года У 1246 года ў Карл быў пасвечаны ў рыцары і атрымаў багатыя апанажы Анжу і Мэн, якія завяшчаў яму бацькам (пры ўмове, што народзіцца сын) Першапачаткова Анжу і Мэн атрымаў старэйшы брат Карла, Жан Трыстан, памерлы ў 1232 годзе.. У 1246 годзе маці зладзіла яму шлюб з Беатрыс Праванскай, малодшай дачкой Раймунд Берынгера V, графа Праванса і Форкальк’ер. У яе былі 3 старэйшыя сястры, з якіх Маргарыта ў 1234 годзе ажанілася з старэйшым братам Карла, каралём Францыі Людовік ам IX Святым, Элеанора — у 1236 годзе з караля Англіі Генрыхам III, а Санча — у 1243 годзе з малодшым братам Генрыха III, Рычардам Карнуольскім, які стаў у будучыні каралём Германіі. У Раймунда Берынгера не было сыноў, таму ён па феадальнаму звычаю быў павінен падзяліць свае ўладанні паміж усімі дочкамі. Аднак ён, лічачы, што старэйшыя дочкі дастаткова ўзнагароджаны багатым пасагам і не жадаючы драбіць свае ўладанні, завяшчаў усе свае зямлі Беатрыс. Паколькі пасаг не быў выплачаны да канца, то старэйшыя дочкі палічылі сябе абдзеленымі. Маргарыта Праванская з тых часоў ненавідзела Карла, які неўзабаве пасварыўся і з удавой Раймунда Берынгера, Беатрыс Савойскай, якая патрабавала ў якасці ўдовінай долі графства Форкальк'ер.

Графства Праванскае знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Свяшчэннай Рымскай імперыі як частка былога каралеўства Бургундыя. Карл адмовіўся прыносіць прысягу імператару Фрыдрыху II, які быў заняты іншымі праблемамі і не стаў змагацца за свае правы. Пры гэтым ранейшыя графы далі гарадам і знаці поўную свабоду, з чым Карл не збіраўся мірыцца. Калі ён упершыню прыбыў у Праванс, то з ім прыбыў натоўп юрыстаў і рахункаводаў, якія прыступілі да вывучэння яго графскіх правоў і прывілеяў. Гэта выклікала паўстанне правансальскага дваранства на чале з Баралем дэ Бо і Баніфацыем дэ Кастеллан, якое падтрымала графіня-ўдава Беатрыс. Паўстанне падтрымалі таксама гарады Марсель, Арль і Авіньён, якія асцерагаліся за сваю незалежнасць Гэтыя гарады афіцыйна былі часткай Імперыі і не ўваходзілі ў склад графства Праванса. (С. Рансимен, стар.96). Калі ў 1247 годзе Карл выехаў з Праванса для таго, каб фармальна ўступіць у валоданне графства Анжу і Мэн, гарады заключылі абарончы саюз, які ўзначаліў Бараль дэ Бо.

Разам з Людовікам IX у 1248 годзе Карл адправіўся ў крыжовы паход у Егіпет Карл далучыўся да паходу толькі вясной 1249 года, бо не змог выйсці ў мора да надыходу зімы.. Перад гэтым ён пайшоў на кампраміс з Беатрыс Савойскай, саступіўшы ёй графства Форкальк’ер. У крыжовым паходзе ён праявіў сябе храбрым воінам. Але ў час яго адсутнасці ў Правансе ўспыхнула паўстанне. у 1250 годзе брат адпусціў Карла разам з іншым братам, Альфонсам дэ Пуацье, дадому і ў кастрычніку ён вярнуўся ў свае ўладанні. З дапамогай ваеннай сілы і дыпламатыі Карл здолеў да жніўня 1252 года падпарадкаваць мяцежныя гарады. Карл памяркоўна абышоўся з кіраўнікамі паўстання. Бараль дэ Бо стаў яго верным паплечнікам, а ўсе тры гарады былі вымушаны прызнаць Карла сваім сюзерэнам.

Барацьба за графства Эно У лістападзе 1252 года памерла маці Карла, Бланка Кастыльская, якая была рэгенткай Францыі ў час адсутнасці Людовіка IX. У выніку Карл быў вымушаны паехаць у Парыж, дзе ён разам з братам Альфонсам дэ Пуацье прыняў рэгенцтва. У гэты час Папа Рымскі Аляксандр IV прапанаваў Карлу карону Сіцылійскага каралеўства. Альфонс гэту прапанову не ўхваліў, а Людовік IX у сваім пісьме забараніў Карлу прымаць карону.

Расчараваны Карл увязаўся ў грамадзянскую вайну, якая бушавала ў Фландрыі і Эно. Графіня Маргарыта, змагалася са сваім сынам Жанам д’Авэн, прапанавала Карлу графства Эно і пост рэгента Фландрыі. Карл пачаў сцягваюць войскі ў графства. Але ў 1254 годзе ў вярнуўся з крыжовага паходу Людовік IX і загадаў Карлу адмовіцца ад графства Эно, якое ён у 1256 годзе аддаў Жану д’Авэн.

Супакаенне Праванса У адсутнасць Карла ў Правансе зноў стала бунтаваць знаць, якую ўзначальвалі Баніфацый дэ Кастэлан і Беатрыс Савойскай. Вярнуўшыся ў Праванс, Карл па адзіночцы справіўся з незадаволенымі. Пры пасрэдніцтве караля Беатрыс у лістападзе 1256 года пагадзілася адмовіцца ад Форкальк’ер у абмен на вялікую суму і пажыццёвы пенсіён, якія пагадзіўся выплаціць Людовік. У тым жа годзе ён уціхамірыў і Марсель.

Умацаваўшы сваю ўладу ў Правансе, Карл стаў пашыраць свае ўладанні. У 1257 годзе ён набыў некалькі сеньярый у Альпах у дафіна В’енскага, акрамя таго ён атрымаў у прынца Аранскага Раймунда дэ Бо права рэгента Арэлацкага каралеўства. У 1258 годзе васалам Карла прызнаў сябе граф Вентымільі. У 1259 годзе Карл атрымаў сюзерэнітэт над Кунеа, Альба і Кераска ў паўднёвым П’емонце, у 1260 годзе — сеньярыямі Мандовы, Чэвы і Біандратэ ў Салуццо.

У пачатку 1262 года ў Правансе ў адсутнасць Карла ўспыхнула новае паўстанне, якое ўзначаліў Баніфацый дэ Кастэлан. Ён заручыўся падтрымкай Генуі і сыноў караля Арагона. Замяшчаў Карла Бараль дэ Бо, які захаваў яму вернасць нягледзячы на ўдзел у паўстанні свайго кузена Гуго, ён змог затармазіць паўстанне. Карл вярнуўся і дамовіўся з генуэзцамі, аддаўшы ім прыбярэжныя землі, пасля чаго прымусіў бегчы Баніфацыя і Гуго дэ Бо. Пасля гэтага ён пры пасрэдніцтве караля Арагона дамовіўся з Марселем. У выніку яму ўдалося ўціхамірыць Праванс, які да канца яго кіравання цалкам падтрымліваў усе яго пачынанні.

Карл Анжуйскі і Сіцылійскае каралеўства

Барацьба за Сіцылійскае каралеўства Папы Рымскія даволі доўга ўжо вялі барацьбу з прадстаўнікамі дома Гогенштаўфенаў за Сіцылійскае каралеўства. У 1258 годзе каралём Сіцыліі стаў незаконны сын імператара Фрыдрыха II Манфрэд. Жадаючы зняць Манфрэда, Папы шукалі кіраўніка, які мог бы заваяваць каралеўства. У выніку выбар паў на Карла Анжуйскага. Карону яму прапаноўваў яшчэ Папа Аляксандр IV, але тады Карл быў вымушаны адмовіцца. Новы Папа, Урбан IV у 1262 годзе ў аднавіў перагаворы з французскім дваром. У маі 1263 года Людовік IX даў Карлу дазвол на перагаворы з Папам. Дагавор быў заключаны ў чэрвені. Па ўмовах дагавора на Карла накладалася мноства абмежаванняў (ён не мог распараджацца назначэннямі на царкоўныя пасады, не мог прэтэндаваць на імператарскі прастол і займаць ніякі пост на тэрыторыі імператарскай часткі Італіі і ва ўладаннях Папства). Але ўжо восенню Карла выбралі сенатарам Рыма, што было парушэннем дагавора. Перамовы працягнуліся, у выніку чаго абодва бакі пагадзіліся на саступкі, пры гэтым Карл адмовіўся ад сенатарства ў Рыме.

2 кастрычніка 1264 года памёр Урбан IV. Новы Папа, Клімент IV, выбраны 15 лютага 1265 года, заклікаў у Рым Карла, які за гэты час паспеў заключыць некалькі саюзаў са знаццю ў паўночнай Італіі. 10 мая ён адплыў з Марселя, пазбегнуўшы сіцылійскага і саюзнага з ім пізанскай флоту, 23 мая ўжо быў у Рыме, дзе пасяліўся ў Латэранскім палацы. 21 чэрвеня яму афіцыйна ўручылі сенатарскія знакі адрознення, прычым Карл паабяцаў Папе, што адмовіцца ад іх пасля заваявання Сіцылійскага каралеўства. 28 чэрвеня Карла афіцыйна абвясцілі каралём Сіцыліі.

Манфрэд, сабраўшы войска, выступіў супраць Карла, але не адважыўся атакаваць лагер Карла, які размясціўся каля Цівалі. Пасля невялікай сутычкі Манфрэд адступіў, у выніку чаго страціў уладу ў Анканскай марцы, а яго ўплыў у Таскане аслаб. Да канца года Карл пры пасрэдніцтве Папы сабраў грошы, неабходныя для кампаніі супраць Манфрэда, і ў кастрычніку набраная ім армія выступіла з Ліёна і прыбыла ў Рым у студзені 1266 года. 6 студзеня Карл у Саборы Святога Пятра быў каранаваны як кароль Сіцыліі.

20 студзеня Карл з усімі сіламі выступіў на заваяванне Сіцылійскага каралеўства. 26 лютага каля Беневента адбылася бітва з войскам, якія ўзначальваў Манфрэд. У выніку армія Манфрэда была разбіта, а сам ён забіты.7 сакавіка Карл урачыста ўехаў у Неапаль, які стаў сталіцай яго каралеўства. Жонка Манфрэда, Алена, і яго дзеці трапілі ў палон і былі заключаны ў Ночэры. У выніку толькі дачка Беатрыс у 1284 годзе была выпушчана са зняволенняБеатрыс у выніку выйшла замуж за макграфа Салуццо.

Барацьба з Конрадзінам thumb | 250px | Рэзідэнцыя Карла Анжуйскага ў Неапалі. Перамогшы праціўніка, Карл не стаў праследваць яго прыхільнікаў, абвясціўшы амністыю. Але нягледзячы на яго першапачатковую нястрогасць, Карл не карыстаўся папулярнасцю. Ён устанавіў высокія падаткі, ад якіх ніхто не мог ухіліцца.

У маі 1266 года Карл выканаў абяцанне, дадзенае Папе, і адмовіўся ад пасады сенатара ў Рыме, якая ў выніку ў чэрвені 1267 года дасталася аднаму з паплечнікаў Карла, Энрыке Кастыльскаму, брату караля Кастыліі Альфонса X. Папа Клімент быў вымушаны даць Карлу поўную свабоду дзеянняў у Паўночнай Італіі. Да канца 1266 года практычна ўся Ламбардыя апынулася ў руках Карла і яго саюзнікаў. У 1267 ў яго войскі падышлі да Фларэнцыі. Гэта выклікала ўцёкі кіруючых у Фларэнційскай рэспубліцы гібелінаў і прыход да ўлады радыкальных гвельфаў. Карл Анжуйскі быў абраны падэстам Фларэнцыі і заставаўся на гэтай пасадзе на працягу 13 гадоў, кіруючы знешняй палітыкай рэспублікі. Ён таксама быў прызначаны генеральным папскім вікарыем у Таскане. Падпарадкаваўшы Фларэнцыю, Карл працягнуў экспансію ў дачыненні да іншых гібелінскіх камун Тасканы. Пакуль Карл трымаў у аблозе Паджыбонсі, у ліпені 1267 годзе ў Ночэры памерла яго жонка Беатрыс.

Але ў Баварыі жыў сын нябожчыка імператара Конрада і ўнук Фрыдрыха II, КонрадзінМаці Конрадзіна была Лізавета, дачка герцага Баварыі Атон II, таму малалетні Конрадзін выхоўваўся ў Баварыі і яго падтрымлівалі браты маці, Людовік і Генрых Баварскія.. Знаць герцагства Швабія прызнала Конрадзіна сваім герцагам, барон Іерусалімскага каралеўства абвясцілі яго сваім каралём. Незадаволеныя Карлам сваякі Манфрэда ў канцы 1266 года пачалі сцякацца да яго. Занепакоены Папа Клімент выдаў булы, у якіх пагражаў адлучэннем любому, што прызнаў уладу Конрадзіна. Але восенню 1267 года на Сіцыліі пачалося паўстанне ў падтрымку Конрадзіна, а сам ён разам з войскам выступіў у Італію. Конрадзіна падтрымаў і сенатар Рыма, Энрыке Кастыльскі, пакрыўджаны на Карла, бо той не выдзеліў яму ніякіх уладанняў у заваяваным каралеўстве.

Карл, заняты падпарадкаваннем гарадоў у Таскане, выступіў на дапамогу Папе толькі ў маі 1268 года. Ён сустрэўся з Папам у Вітэрба, дзе быў прызначаны імператарскім намеснікам у Ламбардыі, пасля чаго выступіў супраць сарацынскіх мяцежнікаў у Лучэры.