Бенічанка — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 8 км. Пачынаецца на схілах Ашмянскага ўзвышша на ўскраіне вёскі Рэдзькі, упадае ва Ушу на паўночным усходзе ад аграгарадка Заскавічы. На працягу 7 км каналізаваная (ад вытоку да аграгарадка Заскавічы), у сярэдняй плыні прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Віліі) Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна