Траян Вайніловіч (пам. 1675) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Сын Стэфана Вайніловіча (памёр да 1623 г.), падстолія слонімскага і заснавальніка барышынскай лініі. Меў брата Тамаша.
Быў падчашым новагародскім з 1648 года, войскім у 1654 годзе і падкаморым з 1673 года. Адзначыўся пры абароне Ляхавіцкага замка ад расійскіх войск у 1660 годзе.
У 1653 г. набыў маёнтак Барышын ад Аляксандра Шэмета, ад якога паходзіць назва лініі Вайніловічаў.
Меў значны ўплыў у Новагародскім ваяводстве, нават князь Багуслаў Радзівіл прасіў яго аб падтрымцы ўласных спраў на ваяводскім сойміку у 1666 г.
Памёр у 1675 годзе.
Сям’я Каля 1652 года ў шлюбе з Юстынай, дачкой Станіслава Палубінскага, харужага і падкаморыя слонімскага.
Спасылкі Рыбчонак С. Радавод Вайніловічаў гербу «Сыракомля» змененая // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2011. — № 18. — С.116-123
Катэгорыя:Войскія новагародскія