Дэпутат Еўрапейскага парламента — асоба, выбраная ў Еўрапейскі парламент. У самым пачатку працы Еўрапарламента еўрапарламентарыі прызначаліся краінамі-членамі з дэпутатаў нацыянальных парламентаў. Аднак з 1979 года парламентарыі абіраюцца прамым усеагульным галасаваннем. Кожная краіна сама выбірае спосаб абрання кандыдатаў. У цяперашні час усе дзяржавы выкарыстоўваюць розныя формы прапарцыянальнай выбарчай сістэмы.

Пачынаючы з выбараў, праведзеных у маі 2014 года, колькасць еўрапарламентарыяў узрасла і склала 751 чалавек, ад кожнай краіны-члена ад 6 да 96 еўрадэпутатаў. У лютым 2018 года Еўрапейскі парламент прагаласаваў за скарачэнне ліку дэпутатаў Еўрапарламента з 751 да 705, калі Злучанае Каралеўства выйдзе з Еўрапейскага Саюзуhttp://www.europarl.europa.eu/news/en/press-room/20180202IPR97025/size-of-parliament-to-shrink-after-brexit Size of Parliament to shrink after Brexit.

Колькасць дэпутатаў паводле краінhttps://www.europarl.europa.eu/meps/en/home Краіна Колькасць 96 79 76 59 52 33 29 21 21 21 21 21 21 19 17 14 14 14 13 12 11 8 8 7 6 6 6 Агулам 705

Гл. таксама Народны дэпутат Украіны

Спасылкі

*