Лю́бамір Рэ́гак (; нар. 24 лютага 1970, Топальчаны) — славацкі дыпламат, пасол Славакіі ў Вялікабрытаніі (з 2015). Магістр, доктар філасофіі.

Біяграфія Любамір Рэгак у 1992 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, у 1997 абараніў у ім дысертацыю і атрымаў званне доктара філасофіі.

Дыпламатычную службу пачаў у Міністэрстве замежных спраў Славакіі ў Браціславе.

Жанаты, мае двух дзяцей. Валодае англійскай, маскальскай і партугальскай мовамі, размаўляе таксама па-французску, іспанску, беларуску і польску.

Дыпламатычная кар’ера 1993—1998 Масква, Расія: асабісты сакратар пасла 1999—2003 Лісабон, Партугалія: намеснік пасла 2004—2006 Браціслава, Славакія: еўрапейскі карэспандэнт — каардынатар у галіне агульнай замежнай і бяспечнай палітыкі Еўрапейскага Саюза 2006—2008 Мінск, Беларусь: пасол Славакіі ў Беларусі. У другой палове 2007 выконваў таксама функцыі прадстаўніка Еўрапейскага Саюза ў Беларусі 2008—2009 Брусель, Бельгія: пасол — прадстаўнік Славакіі ў Камітэце Еўрасаюза па палітыцы і бяспецы 2010—2011 Браціслава, Славакія: генеральны старшыня палітычнага аддзела Міністэрства замежных спраў Славакіі 2011—2012 Астана, Казахстан: Надзвычайны і паўнамоцны пасол у Казахстане і Кыргызстане 2012—2015 Браціслава, Славакія: палітычны дарадца Міністэрства замежных спраў Славакіі 2015—2020 Лондан, Вялікабрытанія: Надзвычайны і паўнамоцны пасол пра Двары святога Якуба (афіцыйнай найменне каралеўскага двара манарха Аб’яднанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі) 2020 — Масква, Расія: Надзвычайны і паўнамоцны пасол.https://www.mzv.sk/web/moskva-en/about_us/ambassador

Узнагароды Еўрапейскі дыпламат года-2017 Рыцар-камандор «За заслугі» (2018)

Няўрадавыя арганізацыі Мемарыяльная дошка «Дрэва міру» ( ў Фарнбара, 2019)https://web.archive.org/web/20200409032953/https://www.tofp.eu/medal/

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Паслы Славакіі ў Беларусі Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Славакіі ў Еўрапейскім Саюзе Катэгорыя:Паслы Славакіі ў Казахстане Катэгорыя:Паслы Славакіі ў Кыргызстане Катэгорыя:Паслы Славакіі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дыпламаты Славакіі