Мі́раслаў Ша́тан (, []; нарадзіўся 22 кастрычніка 1974 года) — славацкі хакейны правы нападнік.

Кар’ера Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Топальчаны», дзе ў 31 матчы сезона 1991—1992 закінуў 30 шайбаў і аддаў 22 перадачы. Пасля гэтага ён перайшоў у каманду вышэйшага дывізіёна «Дукла Трэнчын», дзе правёў два сезоны.

У 1993 годзе быў задрафтаваны клубам «Эдмантан Ойлерз» пад 111 нумарам. Да пераходу ў НХЛ гуляў у чэмпіянаце Чэхаславакіі, а пазней — Славакіі, правёў восем матчаў за зборную краіны і закінуў 9 шайбаў на Алімпіядзе-1994Mirolav Šatan’s Profile at HockeyDraft.ca.

У 1994—1995 гуляў у ніжэйшых амерыканскіх лігах за чатыры розныя клубы, у наступным сезоне прабіўся ў асноўны склад «Эдмантану». Праз два сезоны быў абменены ў «Бафала Сейбрз», дзе выступаў да 2003 года. Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за браціслаўскі «Слован», пасля чаго ў «Сейбрз» ужо не вярнуўся. 3 жніўня 2005 заключыў кантракт з Нью-Ёрк Айлендэрс. У 2008 перайшоў у Пітсбург Пінгвінз, у складзе якіх упершыню выйграў Кубак Стэнлі—2009.

У 2010 заключыў кантракт з «Бостан Бруінз», а ў 2011 перайшоў у клуб Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама Масква». Пасля сканчэння сезона вярнуўся ў Славакію, дзе выступаў за «Слован Браціслава», у наступным сезоне стаў капітанам.

Узнагароды Чэмпіён Славакіі 1994 і 2012 гадоў. Удзельнік матча ўсіх зорак НХЛ 2000 і 2003 гадоў. Уладальнік Кубку Стэнлі—2009 з Пітсбург Пінгвінз. Удзельнік матча ўсіх зорак КХЛ 2014 года.

Крыніцы

Спасылкі Хакейная база даных ESPN Легенды хакею

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Топальчанах Катэгорыя:Хакеісты Славакіі Катэгорыя:Ігракі «Бостан Бруінз» Катэгорыя:Ігракі «Бафала Сейбрз» Катэгорыя:Ігракі «Пітсбург Пінгвінз» Катэгорыя:Ігракі «Дэтройт Вайперз» Катэгорыя:Ігракі «Эдмантан Ойлерз» Катэгорыя:Ігракі ХК Слован Браціслава Катэгорыя:Ігракі «Нью-Ёрк Айлендэрс» Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Стэнлі