Дырк Штэ́фен Шу́бель (; нар. 23 кастрычніка 1965) — нямецкі дыпламат і эканаміст.

Біяграфія Нарадзіўся ва Усходняй Германіі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у .

З 1997 года працаваў у Еўракамісіі. У Бруселі займаўся стасункамі з Венгрыяй у справе далучэння да Еўрасаюза. З’яўляўся кіраўніком прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне.

У 2009—2013 гадах — кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Малдове. Пасля гэтага працаваў у аддзелу двухбаковых стасункаў з краінамі Усходняга партнёрства . З ліпеня 2019 — кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі; замяніў на гэтай пасадзе Андрэа Віктарын.

Катэгорыя:дыпламаты Германіі Катэгорыя:Паслы Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Катэгорыя:Паслы Еўрапейскага Саюза ў Малдове Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны (Малдова)