Парыж-Саклейскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная эксперыментальная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны 6 лістапада 2019 года як дзяржаўная эксперыментальная ўстанова навуковага, культурнага і прафесійна-адукацыйнага характару. Ён з’яўляецца адным з 12 парыжскіх універсітэтаў, спадчыннікам Універсітэта Парыж-Поўдзень.

Да лістапада 2019 года Парыж-Саклейскі ўніверсітэт быў супольнасцю ўніверсітэтаў і ўстаноў. Яго першапачатковая мэта заключаецца ў тым, каб стаць цэнтрам навучання і даследаванняў прамысловага кластара Парыж-Сакле.

У перспектыве ўніверсітэт павінен зліцца з двума сваімі асацыяванымі членамі, Версальскім універсітэтам і Універсітэтам Эўры, у 2025 годзе.

З кастрычніка 2023 года ўніверсітэт з’яўляецца партнёрам IPSA па двайных дыпломах у аэракасмічнай галінеDouble diplôme : partir à la conquête du spatial avec l’IPSA, l’Université Paris-Saclay et CentraleSupélec ! .

Спасылкі Сайт універсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Парыжа