Аляксандр Аляксандравіч Бранцаў (—) — савецкі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950). Народны артыст СССР (1956). Заснавальнік і першы кіраўнік (з 1922) аднаго з першых у Расіі тэатраў для дзяцей.

У 1908 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. У 1905 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі Перасоўнага тэатра пад кіраўніцтвам П. П. Гайдабурава, сумесная праца з якім для Бранцава з’явілася тэатральнай школай (тут жа ў 1918 годзе распачаў першы досвед пастаноўкі спектакля для дзяцей). У 1921 годзе быў старшынёй камісіі па арганізацыі тэатра для дзяцей у Петраградзе. У выніку дзейнасці гэтай камісіі ў 1922 годзе быў адкрыты Тэатр юных гледачоў. На сцэне гэтага тэатра, якім Бранцаў кіраваў да канца жыцця, ён ажыццявіў 48 пастановак, азначыўшы асноўныя шляхі развіцця савецкага тэатра для дзяцей. Бранцаў — аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі тэатра для дзяцей.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Акцёры Расійскай імперыі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены КПСС