Аляксей Ягоравіч Бадаеў (; 4 лістапада 1883, Вялікае Юр’ева, Арлоўская губерня — , ) — расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, па першай прафесіі — слесар.
Біяграфія У 1912 годзе быў абраны ў IV Дзяржаўную думу ад рабочай курыі Пецярбургскай губерні, член бальшавіцкай фракцыі. Выязджаў за мяжу для ўдзелу ў партыйных нарадах у Кракаве і Параніна, дзе сустракаўся з Леніным. У 1912—1913 гадах, па прапанове У. І. Леніна, з’яўляўся афіцыйным выдаўцом газеты «Праўда».
У лістападзе 1914 года быў арыштаваны разам з іншымі дэпутатамі-сацыялістамі і сасланы на вечнае пасеяленне ў Сібір, Туруханскі край, дзе працягваў рэвалюцыйную працу. Вярнуўся ў Петраград пасля Лютаўскай рэвалюцыі і быў абраны ад бальшавікоў у Петраградскую гарадскую думу.
Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Старшыня выбарчай камісіі па першых пасля рэвалюцыі выбарах у Петраградскую гарадскую думу, якія адбыліся 29 лістапада 1917 года. Як член РСДРП(б) з пастаўленай перад ім палітычнай задачай справіўся: па выніках выбараў бальшавікі беспрэцэдэнтна павялічылі сваё прадстаўніцтва ў Петраградскай гарадской думе з 67 да 188 мандатаў з 200. Пасля рэвалюцыі ўзначальваў органы харчовага забеспячэння Петраграда.
У першай палове 1920-х гадоў працаваў намеснікам старшыні Петраградскага (Ленінградскага) губвыканкама. З 1922 года — кандыдат у члены ЦК РКП(б). У 1925—1951 гадах — член ЦК ВКП(б). З 1930 года — старшыня Цэнтрасаюза. З 1931 года — Маскоўскага саюза спажывецкіх таварыстваў. З кастрычніка 1935 па жнівень 1937 года — намнаркама харчовай прамысловасці СССР. У 1937—1938 гадах — наркам харчовай прамысловасці РСФСР. З 1938 года намеснік старшыні Масгарвыканкама. У 1938—1944 гадах — старшыня Прэзідыума ВС РСФСР і намеснік старшыні Прэзідыума ВС СССР.
4 сакавіка 1944 гады вызвалены ад пасады пастановай 5-й сесіі Вярхоўнага Савета РСФСР I склікання.
Пасля адхілення ад пасады быў прызначаны кіраўніком трэста Галоўпіва (1943—1951). Памёр 3 лістапада 1951 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 3).
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XVIII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XVII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XVI з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XV з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XIV з’езда УКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XIII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты XI з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты X з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты IX з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты VIII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты VII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэлегаты VI з’езда РСДРП Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 1-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг РСФСР Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання Катэгорыя:Бальшавікі