Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі трэнераў-выкладчыкаў па розных відах спорту ў Мінску. Уваходзіць у структуру Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя у 1966 годзе ў адпаведнасці з загадам Міністэрства асветы БССР на базе школы-інтэрната № 7 г. Мінска (вул. Тарханава, 20) заснавана Рэспубліканская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат са спартыўнай накіраванасцю. Навучальная ўстанова функцыянавала як сярэдняя агульнаадукацыйная школа-інтэрнат (6—10 класы), у якой для адораных навучэнцаў, адабраных для актыўных заняткаў лёгкай атлетыкай, спартыўнай гімнастыкай, баскетболам, валейболам, фехтаваннем, былі створаны неабходныя ўмовы для атрымання спрыяльным рэжымам трэніровак.

У 1971 годзе загадам № 141 ад 28 жніўня 1971 года Міністэрства асветы і Спорткамітэта БССР школа-інтэрнат са спартыўнай накіраванасцю рэарганізавана ў Рэспубліканскую агульнаадукацыйную школу-інтэрнат спартыўнага профілю.

У 1989 годзе Рэспубліканская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат спартыўнага профілю пераўтворана ў Мінскае вучылішча алімпійскага рэзерву № 1.

У 1991 годзе Мінскае вучылішча алімпійскага рэзерву № 1 перайменавана ў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву.

З 2004 года ўстанова адукацыі набыла статус дзяржаўнага і змяніла назву на «Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву».

Выпускнікі і навучэнцы РДВАР з 1972 па 2021 год на Алімпійскіх гульнях заваявалі 102 алімпійскія медалі: 35 залатых, 31 сярэбраны і 36 бронзавых. За час работы ўстановы адукацыі 47 выпускнікам прысвоена званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь», 303 выканалі нарматывы майстра спорту міжнароднага класаУ Мінску адкрылі абноўлены стадыён Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Дырэктарат

Міхаіл Рыгоравіч Харытановіч (1966—1967) Барыс Аркадзьевіч Ланда (1967—1982) Леанід Станіслававіч Бабко (1982—2003) Віктар Міхайлавіч Палушкін (2003—2004) Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў (2004—2006) Леанід Аляксандравіч Малашанка (2006—2017) Аляксандр Сяргеевіч Дубкоўскі (2017—2019) Аляксандр Васільевіч Уласюк (з 2019)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:Вучылішчы алімпійскага рэзерву Беларусі