Наталля Сцяпанаўна Старжы́нская (нар. , Агдам, Азербайджан) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі. Доктар педагагічных навук (1998), прафесар (2000).

Біяграфія Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1971 годзе. 3 1971 года ў НДІ педагогікі Міністэрства асветы Беларусі, з 1979 года загадчык аддзела. 3 1989 года ў Беларускім педагагічным універсітэце, у 1998—2001 гадах загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па методыцы навучання дашкольнікаў пісьменнасці, роднай і замежнай мовам, праблемах падрыхтоўкі дзяцей да школы, станаўлення і развіцця іх мовы.

Член рэдакцыйнай калегіі часопіса Пралеска.

Узнагароды Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2018).

Публікацыі Сярод апублікаванага: Становление речи у дошкольников // Детская психология. — Мн., 1988; Уводзіны ў методыку развіцця маўлення. — Мн., 1994; Методыка развіцця роднага маўлення. — Мн., 1998; Обучение грамоте в детском саду. — Мн., 2000; Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. — Мн., 2000; Учись говорить правильно: учеб. нагляд. пособие для педагогов учреждений дошкольного образования с рус. яз. обучения — Мн.: Пачатковая школа, 2013. — 24 с. — (серия «Мир детства»); Народная цацка — люстэрка культуры (ад 3 да 7 гадоў) (з электронным дадаткам): дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / Н. С. старжынская, Д. М. Дубініна. — Мн.: Вышэйшая школа, 2014. — 87 с. + 1 электрон. апт. дыск. Падрыхтоўка да навучання грамаце: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання — Мінск: Экоперспектива, 2021. — 174, с. — (Мае першыя урокі).

Літаратура

Спасылкі

Старжынская Наталля Сцяпанаўна // Сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Варанецкая Л. Формирование национального самосознания детей дошколного возраста в постиндустриальном обществе // Часопіс Пралеска, № 07 (299), ліпень 2016.

Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі