Назву Табала́ маюць:
Населеныя пункты
Беларусь Табала — вёска ў Гродзенскім раёне Табала — вёска ў Лідскім раёне
Прозвішча Фіксавалася жалудоцкае прозвішча Табала, было зэльвенскае Табалевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9FL-9LTK?i=900&cat=2325345
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-F9LC-L?i=786&cat=2323279. Засведчаны жамойцкі тапонім XVI ст. ТабалішкеСпрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг — губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. Вильна, 1888. С. 39..
Этымалогія Табала́ — натоўп, гурт, зграя. Параўн. аналагічныя ўкр. та́бала і табала́, якія, паводле ЕСУМ, запазычаны з — маса, натоўп, апошняе ў сваю чаргу — да табар. Аднак паўночна-заходні арэал распаўcюджанасці беларускіх найменняў не дазваляе прама звязваць іх з украінскімі, а хутчэй прыводзіць да думкі аб тыпалагічнай тоеснасці фанетычнай субстытуцыі санорных у запазычанай лексемы. Больш імаверна, згодна з Лабко, звязаць іх з — цурбанны вечар, куцця, што да tabala — калодка, якую цягалі хлопцы і дзеўкі на Каляды, tabalaĩ — народны музычны інструмент у выглядзе падвешаных дошчачак, якія выдаюць гукі рознай вышыні, адсюль значэнне «натоўп, гурт» адносна ўдзельнікаў шматлікай і шумнай святочнай працэсіі. Падобны звычай пад назвай «валачыць калодку» на масленіцу вядомы таксама ва Украіне. Не выключана сувязь з — дошка, на падабенства якога з літоўскімі словамі звярнуў увагу Шмітляйн.
Табала́ — пустамеля, недарэка, звягала, што лаецца і крычыць. Рус. дыял. табалу́ бить — бадзяцца без справы, гарэзіць і вытворныя табалы́га — бадзяга, гультай, табалы́жить, табалы́жничать — бадзяцца без справы; гультаяваць, параўн. з — кульгаць; блытаць, tabalùs mùšti — куляцца. Ёсць падставы выводзіць беларускае слова непасрэдна з — тое, што боўтаецца, бірулька, з натуральным семантычным пераасэнсаваннем — матляць—балбатаць, да семантыкі параўн. целяпацца—целяпень.
Крыніцы
Літаратура Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13. Су — Трапкач / уклад. Р. М. Малько і інш.; гал. рэдактар Г. А. Цыхун. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 351 с.