Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР шостага склікання адбыліся 3 сакавіка 1963 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраны 421 дэпутат.
Вынікі
У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 5 324 954 зарэгістраваных выбаршчыкаў (99,96 %). За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,83 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання былі абраны 421 дэпутат, у тым ліку 87 працоўных (20,67 %), 108 сялян (25,67 %), 151 жанчына (35,87 %). 292 дэпутатаў былі членамі або кандыдатамі ў члены КПБ. Сярод дэпутатаў былі 309 беларусаў, 82 рускіх, 20 украінцаў і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. 215 дэпутатаў мелі вышэйшую адукацыю. У параўнанні з папярэднім скліканнем склад дэпутатаў абнавіўся на 81 %Первая сессия Верховного Совета Белорусской ССР шестого созыва (28—29 марта 1963 г.). Стенографический отчет. , 1963..
Катэгорыя:Выбары ў СССР Катэгорыя:Парламенцкія выбары ў Беларусі Катэгорыя:Сакавік 1963 года Катэгорыя:1963 год у Беларусі Катэгорыя:Выбары 1963 года Катэгорыя:Падзеі 3 сакавіка