Тулузскі ўніверсітэт імя Жана Жарэса () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тулуза.
Агульная характарыстыка Установа вядома таксама пад назвай 2-гі Тулузскі ўніверсітэт (). Ён быў заснаваны ў 1970 годзе шляхам перагрупоўкі факультэтаў былога адзінага Тулузскага ўніверсітэта, які быў заснаваны яшчэ ў 1229 годзе. Гэты ўніверсітэт спецыялізуецца ў асноўных галінах: мастацтва, філалогія і сацыяльна-гуманітарныя навукі, дакладныя навукі, ахова здароўя.
Структура Факультэт гісторыі, мастацтваў і археалогіі Факультэт замежных моў, літаратур і цывілізацый Факультэт літаратуры, філасофіі і музыкі Факультэт псіхалогіі Факультэт навук, тэрыторый і грамад Бланьякскі тэхналагічны інстытут Фіжакскі тэхналагічны інстытут Інстытут падрыхтоўкі музыкантаў-настаўнікаў Міждысцыплінарны інстытут даследаванняў Амерыкі Рэгіянальны інстытут працы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Тулуза