Хайрадзін Барбароса (,  — ) — магутны карсар, які падпарадкаваў сабе паўночнае ўзбярэжжа Алжыра і кантраляваў амаль усё Міжземнае мора; адмірал Асманскай імперыі.

Атрымаўшы ў 1518 годзе, пасля смерці старэйшага брата Аруджа, вялікую пірацкую флатылію, абвясціў сябе султанам Алжыра і прызнаў вярхоўную ўладу Асманскай імперыі. Перамога над моцнай іспанскай арміяй пад камандаваннем віцэ-караля Сіцыліі Уга дэ Манкады дазволіла яму стаць паўнамоцным уладаром Алжыра і амаль усяго Міжземнага мора. Асманскі султан Селім I прызначыў яго камандуючым свайго флоту і бейлербеем («эмірам эміраў», на той час іх было ўсяго сем чалавек на ўсю імперыю) Афрыкі.

Атрымаўшы перамогу ў Туніскай вайне над флотам Свяшчэннай Рымскай імперыі і сабраўшы значныя багацці, перабраўся ў Стамбул, дзе пражыў апошнія гады свайго жыцця. Лічыцца найвялікшым турэцкім мараплаўцам.

Катэгорыя:Асманская імперыя Катэгорыя:Постаці Алжыра