thumb|250px|Выпрабаванне прататыпнага іоннага рухавіка на ксеноне thumb|250px|Іонны рухавік NSTAR амерыканскай АМС Deep Space 1 Іонны рухавік — разнавіднасць электрычнага ракетнага рухавіка. Яго рабочым целам з'яўляецца іанізаваны газ (ксенон або цэзій).
Прынцып дзеяння Прынцып працы рухавіка заключаецца ў іанізацыі газу і яго разгоне электрастатычным полем. Пры гэтым, дзякуючы высокай адносіне зараду да масы, становіцца магчымым разагнаць іоны да вельмі высокіх хуткасцей (вышэй 210 км/г у параўнанні з 3—4,5 км/г у хімічных ракетных рухавікоў). Такім чынам, у іонным рухавіку можна дасягнуць вельмі вялікага ўдзельнага імпульсу. Гэта дазваляе значна паменшыць расход рэактыўнай масы іанізаванага газу ў параўнанні з расходам рэактыўнай масы ў хімічных ракетах, але патрабуе вялікіх выдаткаў энергіі. Недахоп рухавіка ў яго цяперашніх рэалізацыях — вельмі слабая цяга (парадку дзясятых долей ньютана). Такім чынам, няма магчымасці скарыстаць іонны рухавік для старту з планеты, але, з іншага боку, у адкрытым космасе, пры досыць доўгай працы рухавіка з'яўляецца магчымасць разагнаць касмічны апарат да хуткасцей, недасяжных зараз ніякім іншым з існуючых ракетных рухавікоў.
У існуючых рэалізацыях для падтрымкі працы рухавіка ўжываюцца сонечныя батарэі. Але для працы ў далёкім космасе такі спосаб непрымальны, таму ўжо цяпер для гэтых мэтаў часам выкарыстоўваюцца ядзерныя ўстаноўкі.
Гісторыя 1960 год — быў пабудаваны першы функцыянуючый шырока-прамянёвы (broad-beam) іонны электрастатычны рухавік (створаны ў ЗША ў NASA Lewis Research Center). 1964 год — першая паспяховая субарбітальная дэманстрацыя іоннага рухавіка (SERT I) тэст на выканальнасць нейтралізацыі іоннага прамяня ў космасе. 1970 год — выпрабаванне на доўгую працу ртутных іонных электрастатычных рухавікоў у космасе (SERT II). З 1970-х гадоў іонныя рухавікі на эфекце Хола выкарыстоўваліся ў СССР у якасці навігацыйных рухавікоў (рухавікі SPT—60 выкарыстоўваліся ў 1970-х гадах на «Метэорах», SPT—70 на спадарожніках «Космас» і «Прамень» у 1980-х, SPT-100 у шэрагу спадарожнікаў у 1990-х). 1998 год, 10 лістапада — упершыню іонны рухавік быў выкарыстаны ў якасці асноўнага (маршавага) рухавіка (КА Deep Space 1). 2003 год, 28 верасня — упершыню на Месяц быў напраўлены КА на іоннай цязе (зонд Смарт-1) 2003 год, 9 мая — японскі апарат на іоннай цязе Hayabusa, быў запушчаны да астэроіда 25143-Ітакава. 2007 год, 23 верасня — КА Dawn на іоннай цязе, быў запушчаны для вывучэння астэроідаў Веста і Цэрэра. Гэта першы касмічны апарат, які рухаецца на 3-х іонных рухавіках (рухавікі падобныя да тых, што былі выпрабаваны на КА Deep Space 1)
Гл. таксама Плазменны ракетны рухавік Электрычны ракетны рухавік
Спасылкі
BepiColombo на сайце ЕКА Праект «Праметэй» на сайце НАСА
Катэгорыя:Рухавікі Катэгорыя:Касманаўтыка Катэгорыя:Ракетныя рухавікі