Бяро́заўка — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вужыца (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 52 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Каменка, упадае ў Вужыцу за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Леснікова. У высокай плыні рэчышча на працягу 2,5 км каналізаванае.
Літаратура
Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Вужыцы